Дзяржпамежкамітэт перадухіляе тэракты

ІА REGNUM, у прыватнасці, згадвае прадэманстраваны ўчора па БТ відэафільм, у якім Цішчанка заяўляе: "Аператыўнымі органамі памежнай службы была атрымана інфармацыя ад агентурных крыніц аб тым, што група спецыялістаў-падрыўнікоў планавала падрыхтоўку і правядзенне серыі тэрарыстычных актаў у дзень правядзення выбараў".

З мяжы прыходзіла і іншая трывожная інфармацыя. "З тэрыторыі Польшчы, Украіны, Расіі ў Беларусь спрабуюць ўехаць дзясяткі груп. Турысты вязуць з сабой дзіўны набор — электрашокеры, дымавыя шашкі, дубінкі, касцеты, нажы і патроны", — гаварылася ў закадравы тэксце фільма.

Зрэшты, падрабязнасці перадухілення таксама засталіся "за кадрам", як і асобы падазроных турыстаў. Замежных фігурантаў ў крымінальнай справе "аб масавых беспарадках" у Мінску, як вядома, пакуль усяго двое — гэта грамадзяне Расіі Максім Брэус і Аляксей Еўдакімаў.

ІА REGNUM адзначае, што на сайце ДПК Беларусі ніякіх паведамленняў на гэтую тэму няма.