Дзяржсектар Міншчыны дае ў бюджэт менш, а прадпрымальнікі — больш
За студзень-травень 2009 года ў бюджэт і бюджэтныя фонды Мінскай вобласці паступіла 1 трлн. 185 млрд. рублёў, ці 83,5% да запланаванага. Пры гэтым тэмп росту даходаў кансалідаванага бюджэту вобласці склаў 58,6% да ўзроўню студзеня-траўня мінулага года ў супастаўляльных цэнах. Як паведамляе прэс-цэнтр інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці, паступленні ад арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці знізіліся больш чым у 2 разы. А вось плацяжы ад суб'ектаў малога прадпрымальніцтва сёлета павялічыліся на 3%.
БелаПАН
БелаПАН