Дзяўчына Бонда клануе свайго мужа
Былая "дзяўчына Бонда" Ева Грын сыграе ў першай англамоўнай карціне вугорскага рэжысёра Бенэдэка Флігаўфа (Benedek Fliegauf). Як удакладняе Variety, у фільме ёй давядзецца сыграць ролю няўцешнай удавы, якая вырашае кланаваць свайго памерлага мужа.
Партнёрам Грын стане акцёр Мэт Сміт. Здымкі стартуюць у сакавіку і пройдуць, як паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе, на ўзбярэжжы Паўночнага мора.
Нагадаем, што французская акторка Ева Грын атрымала вядомасць пасля выхаду фільма Бернарда Берталучы "Летуценнікі" (The Dreamers). У 2005 годзе яна зсыграла Сібілу ў карціне Рыдлі Скота "Царства нябеснае", а затым ёй была прапанаваная роля Веспер Лінд у карціне "Казіно Раяль".
Фота: www.wallpapers.dada.com.ua