Дзяўчына Джэймса Бонда знімецца ў фільме пра Opus Dei

Актрыса, якая грала дзяўчыну Бонда ў апошнім эпізодзе “бандыяны” і“Квант міласэрнасці”, украінка Вольга Курыленка, знімецца ў фільме, прысвечаным заснавальніку скандальнай арганізацыі Opus Dei, якая згадваецца ў папулярным рамане Дэна Браўна “Код да Вінчы”. У рамане Opus Dei прадстаўленая як таямнічая секта, якая фінансуе Ватыкан і хавае важную для вернікаў інфармацыю.

Карціну пад назвай “There Be Dragons” зніме брытанскі рэжысёр Роланд Йофэ (Roland Joffe). А фінансаваць праект будзе сама рэлігійная арганізацыя Opus Dei, але яе кіраўніцтва сцвярджае, што фільм не будзе прапагандысцкім і не з'яўляецца нейкім адказам на кнігу Дэна Браўна “Код да Вінчы”.

lenta.ru
Фота: filmonic.com