Дзяўчынка прачнулася падчас свайго пахавання (відэа)
Трохгадовая філіпінская дзяўчынка прачнулася падчас падрыхтоўкі да яе пахавання.
Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на Philippines Star. Лекары канстатавалі смерць дзіцяці ў суботу, да гэтага дзяўчынка некалькі дзён пакутавала на моцную ліхаманку.
У нядзелю падчас падрыхтоўкі да адпявання ў мясцовай царкве хтосьці з суседзяў падняў века труны і пабачыў, што дзіця паварушылася. Пасля гэтага пульс дзяўчынкі праверылі, і выявілася, што яна жывая.
Бацькі адразу ж далі дзіцяці вады і адвезлі ў лякарню, а потым дадому. Увесь гэты час дзяўчынка знаходзілася ў нерухомым стане. Цяпер сваякі шукаюць кваліфікаваных медыкаў.
Фота — БФ "Валанцёры ў дапамогу дзецям-сіротам"