ЕБРР адмаўляецца фінансаваць праекты афіцыйнага Мінску
Сёлета Беларусь засталася без праектаў і фінансавання Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцці, адзначае сайт "Заўтра тваёй краіны". Мінулы год быў адзначаны рэкорднай актыўнасцю ў гісторыі ўзаемаадносін гэтай міжнароднай фінансавай арганізацыі і Беларусі. У прыватнасці, былі вылучаныя сродкі "Белгазпрамбанку" і Мінскаму транзітнаму банку для фінансавання малога бізнэсу, крэдыт "Пінскдрэву". Таксама ЕБРР купіў 25% акцый у сеткі крам дзіцячай вопраткі "Буслік".
Аднак сёлета за студзень-ліпень ЕБРР не ўхваліў ніводнага беларускага праекта.
Нагадаем, што Беларусь супрацоўнічае з ЕБРР з 1992 года і займае 23-е месца па аб'ёмах прыцягнутых сродкаў гэтай арганізацыі. За 1992-2010 гады ў эканоміку краіны на 27 праектаў было інвеставана 300,8 млн еўра.