Эддзі Ван Хален - аўтар найлепшай ХХХ-музыкі
Знакаміты рок-музыка Эддзі Ван Хален атрымаў прэмію за лепшую музыку да порнафільма.
На 25-й штогадовай цырымоніі ўручэння AVN Awards, якая прысуджаецца амерыканскім часопісам аб кінаіндустрыі для сталых AVN, гітарыст быў адзначаны за саўндтрэк да фільма «Sacred Sin» рэжысёра Майкла Ніна.
Высока ацаніла журы песні Ван Халена «Rise» і «Catherine», апошняя з якіх з'яўляецца рэміксам на кампазіцыю з аднайменнага фільма, знятага ў 2005 годзе.
Цяперашняя цырымонія ўручэння AVN Awards адбылася 12 студзеня ў Лас-Вегасе ў рамках выставы AVN Adult Entertainment Expo.
Узнагародамі, якія ўручаюцца ў 100 катэгорыях, адзначаюцца адмысловыя дасягненні ў розных аспектах стварэння і прасоўвання амерыканскіх порнафільмаў. Фундатарам прэміі, якая лічыцца своеасаблівым «Оскарам» порнаіндустрыі, з'яўляецца часопіс AVN (Adult Video News).
Фота: http:www.catonstrat.com