Эдуард Малафееў сыйшоў з "Дынама" і рыхтуецца да аперацыі
Галоўны трэнер пецярбуржскага "Дынама" Эдуард Малафееў адмовіўся працягваць кантракт з клубам. Галоўная прычына такога рашэння 67-гадовага спецыяліста — далёкія паездкі, якія чакаюць каманду ў першым дывізіёне. Цяпер Малафееў знаходзіцца ў Мінску і рыхтуецца да аперацыі, якая запланаваная на 26 лістапада. Тым не менш, піцерскае "Дынама" яшчэ раз прапануе яму заключыць новае пагадненне, піша "Спорт-Экспресс".
Адзначым, што былы трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі працаваў з дынамаўцамі з верасня 2008 года і ў мінулым сезоне дапамог ім атрымаць пуцёўку ў першую лігу расійскага чэмпіянату.
Адзначым, што былы трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі працаваў з дынамаўцамі з верасня 2008 года і ў мінулым сезоне дапамог ім атрымаць пуцёўку ў першую лігу расійскага чэмпіянату.