Эдуарда Малафеева шпіталізавалі з арытміяй сэрца
67-гадовы футбольны трэнер Эдуард Малафееў зранку 26 красавіка быў шпіталізаваны з дыягназам "арытмія". У гэтым сезоне вядомы трэнер узначальвае салігорскі "Шахцёр", нагадвае БелаПАН. На сходзе каманды было прынятае рашэнне, што на перыяд хваробы Малафеева выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе 38-гадовы Ўладзімір Журавель. Ён займае пасаду трэнера па навукова-метадычнай працы.
Бліжэйшы матч "Шахцёр" правядзе 28 красавіка ў Салігорску супраць магілёўскага "Дняпра". Пасля пяці тураў гарнякі з шасцю ачкамі займаюць восьмае месца сярод 12 камандаў вышэйшай лігі.
Бліжэйшы матч "Шахцёр" правядзе 28 красавіка ў Салігорску супраць магілёўскага "Дняпра". Пасля пяці тураў гарнякі з шасцю ачкамі займаюць восьмае месца сярод 12 камандаў вышэйшай лігі.