Эдынбург першым убачыць мемуары Шона Конэры
Жнівеньскі Эдынбургскі кніжны фэст стане пляцоўкай для даўно чаканай
прэзентацыі мемуараў акцёра Шона Конэры, якому ў дні працы фэсту
споўніцца 78 гадоў. Конэры прадставіць кнігу "Being A Scot" ("Быць шатландцам") у дзень закрыцця форума, піша BBC News.
Мемуары "Быць шатландцам" Конэры напісаў у сааўтарстве з рэжысёрам Мюрэем Грыгорам.
Дырэктар Эдынбургскага кніжнага фэсту Кэтрын Лакербы у інтэрв'ю BBC News растлумачыла, што "самы вядомы былы малочнік Фаўнцінбрыдж (раёна шатландскай сталіцы, дзе нарадзіўся Конэры) распавёў, што ён думае пра розныя аспекты шатландскага жыцця і культуры, у тым ліку пра спорт, архітэктуру і захапленне гатычнай літаратурай".
Эдынбургскі фэст, адна з найбуйнейшых кніжных падзей у свеце, у 2008 годзе запрасіў да сабе такіх знакамітых аўтараў, як Салман Рушдзі, Маргарэт Этвуд, Ханіф Курэйшы, Алан Сілітоў.
Фота: www.sqd.az