Эфект Макрона: калі беларускія трактары і малочка паедуць у ЕС — эфір
Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Гісторыя з метэазондамі і кантрабандай цыгарэт з Беларусі атрымала нечаканы працяг: літоўскія спецслужбы затрымалі вялікую групу датычных да кантрабанды асоб, ледзь не палову з якіх складаюць памежнікі, паліцэйскія ды іншыя дзяржслужбоўцы. Цяжка сказаць, якім чынам гэта адаб’ецца на колькасці і маршрутах метэазондаў, якія ўпарта нясуць сваю кантрабанду ў бок Вільнюскага аэрапорта, а вось у тым, што пасля званка Макрона ў Мінск эканамічныя сувязі з Еўропай пачнуць наладжвацца, шмат хто перакананы.
Чым адметная сітуацыя з затрыманнем вялікай групы кантрабандыстаў у Літве і ці спыніць гэта палёты метэазондаў з Беларусі? Ці варта разлічваць на пацяпленне ў адносінах Беларусі з ЕС пасля званка Макрона і на аднаўленне эканамічных стасункаў з Еўропай? Чым цікавыя візіты расійскіх губернатараў да Лукашэнкі і ці сапраўды сітуацыя ў беларускай эканоміцы пачала паляпшацца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі. Праграма выходзіць раз на два тыдні.