ЕГУ атрымаў Freedom Awards
14 чэрвеня ва Уроцлаве закончыўся чацвёрты Global Forum — канферэнцыя па міжнароднай палітыцы.
У гэты ж дзень падчас урачыстай вячэры адбылося ўручэнне Freedom Awards. Сярод атрымальнікаў “узнагароды свабоды” — Еўрапейскі гуманітарны універсітэт.
Арганізатарамі Global Forum з’яўляюцца недзяржаўная арганізацыя “Атлантычны савет ЗША”, горад Уроцлаў і Польскі інстытут міжнародных спраў. Гэта найбуйнейшая ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе канферэнцыя па трансатлантычнай палітыцы з удзелам дыпламатаў і экспертаў з усяго свету.
Як і кожны год, на канферэнцыі была прысуджана Freedom Awards — узнагарода для прыватных асоб і ўстаноў, якія дзейнічаюць на карысць пашырэння правоў і грамадзянскіх свабодаў. У мінулыя гады гады яе атрымалі: Хілары Клінтан, Лех Валенса, Вацлаў Гавел, Хаўер Салана, Аляксандр Кваснеўскі, Джон Маккейн ды іншыя.
У гэтым годзе ўзнагароду атрымаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, актывістка з Пакістану Малала Юсафзай, пасмяротна былы амбасадар ЗША ў Венгрыі Марк Палмер і былы польскі прэм’ер-міністр і адзін з лідэраў “Салідарнасці” Тадэуш Мазавецкі.