ЕГУ гатовы прыняць адлічаных з беларускіх ВНУ студэнтаў
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт заявіў, што гатовы прыняць на ўсе існуючыя праграмы беларускіх студэнтаў, выключаных з вышэйшых навучальных установаў пасля гвалтоўнага падаўлення пратэстаў, якія адбыліся ўслед за прэзідэнцкімі выбарамі 19-20 снежня у Беларусі, паведамляе сайт ЕГУ. Нагадаем, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы таксама заяўляла пра гатовасць краіны прыняць адлічаных беларускіх студэнтаў.