Эканамічны крызіс у Пінску выкліканы расійскімі партнёрамі
З-за таго, што расійскія партнёры парушаюць умовы аплаты паставак, церпяць пінскія прадпрыемствы. На сённяшні дзень на складах прадпрыемстваў гораду ляжыць не менш як дзве траціны прадукцыі, якую заказалі расійскія партнеры, аднак не здолелі разлічыцца за яе. Напрыклад, у такую сітуацыю трапіла горадаўтваральнае прадпрыемства “Пінскдрэў”. Эканоміка Пінску накіраваная на экспарт: больш за 60% прадукцыі вывозіцца за межы Беларусі. Ільвіная доля экспарту прыпадае на Расію. Кіраўніцтва горада на адмысловай нарадзе прапанавала дырэктарам шукаць новыя рынкі збыту.