"Эканамістаў, якія крычаць пра дэвальвацыю, трэба затрымліваць"
Днямі ў Латвіі паліцыя затрымала эканаміста, які ў інтэрв’ю мясцовай газеце сказаў пра магчымую дэвальвацыю лата. Беларускія эксперты засцерагаюць нашыя СМІ ад падобных заяваў. Кажуць, што “гора-эканамістаў”, якія сеюць паніку сярод насельніцтва, і сапраўды трэба ізаляваць.
“Эканамістаў, якія крычаць пра дэвальвацыю і канец свету, трэба затрымліваць”, - такое меркаванне выказаў Еўрарадыё эканаміст даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык. Эксперт упэўнены, што песімістычныя прагнозы людзям нічым не дапамогуць. А вось зрабіць сітуацыю яшчэ горшай могуць:
“Асабіста я і нашая арганізацыя ўвогуле вельмі добра разумеем, што ў дадзеным выпадку амаль любы эксперт праз сродкі масавай інфармацыі можа справакаваць паніку на валютным рынку. А навошта гэта рабіць? Нават калі да гэтага і ёсць падставы, то рабіць гэта не варта. Тут і без панікі цяжкавата, а з панікай дык і наогул будзе кепска. Таму правільна зрабіла паліцыя ў Латвіі, што затрымала таго эканаміста, які крычаў, што будзе дэвальвацыя і канец свету. Няхай завядзе сабе блог, там і крычыць!”
Нагадаем, што падставай для затрымання Дзмітрыя Смірнова, выкладчыка Вентспілскай вышэйшай школы, стала ягонае меркаванне, што трымаць грошы ў банках цяпер небяспечна. У дыскусіі, якую арганізавала газета “Вентас Балс”, эканаміст таксама заклікаў мяняць латы на долары.
Пасля двух сутак праведзеных у ізалятары эканаміста адпусцілі, але цяпер яму нельга выязджаць з Латвіі. Тым не менш на працу эканаміст вярнуўся. Сама газета, у якой надрукавалі скандальнае інтэрв’ю, праблемаў з законам не мела, паведаміла Еўрарадыё галоўны рэдактар выдання Гундэгі Мертэне:
“Паліцыя прыходзіла, але праблемаў ніякіх не было. Яны проста выпытвалі ў нас, ці быў такі артыкул, што там было напісана, папрасілі той нумар газеты... Паліцэйскія нават не ведалі, пра што гаворка, нават не чыталі, што там было напісана... У іх было заданне і яны прыйшлі даведацца, што там было”.
Беларускі эканаміст Аляксандр Чубрык спадзяецца, што ў нашых СМІ працуюць больш разумныя людзі. Яны наўрад ці стануць друкаваць падобнае:
“Увогуле эканамісты сваімі меркаваннямі могуць істотна паўплываць на сітуацыю. Але могуць зрабіць гэта ў тым выпадку, калі знойдзецца якая-небудзь газетка, якая гэта надрукуе. Але я не думаю, што там сядзяць такія дурні, якія будуць такое друкаваць”.
Цяпер, наадварот, трэба падтрымліваць станоўчыя крокі, якія робяцца ўрадам, - кажа Аляксандр Чубрык:
“Сітуацыю трэба падаваць як сітуацыю, у якой будуць адбывацца даволі станоўчыя змены. І гэта тое, пра што мы гаворым ўсіх форумах і сустрэчах. Мне падабаецца пазіцыя беларускіх эканамістаў, якія не крычаць направа і налева, што ўсё, заўтра будзе абвал і г.д.”
Людзі пацерпяць і з панікай, і без панікі. З панікай яны пацерпяць больш, мяркуе эканаміст. Спадар Чубрык кажа, што цяпер, ва ўмовах крызісу даверу, трэба рабіць усё магчымае, каб яго захаваць.
Фота: www.ej.ru