Экіпіроўка мінскага школьніка абыдзецца ў паўмільёна рублёў

Поўная экіпіроўка першакласнікаў да навучальнага года абыдзецца іх бацькам ад 190 да 515 тысяч рублёў.  Паводле інфармацыі спецыялістаў Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкаму, яшчэ даражэй будзе сабраць дзяцей малодшых класаў — ад 220 да 612 тысяч рублёў.

А на падрыхтоўку вучняў старэйшых класаў давядзецца выдаткаваць з сямейнага бюджэту ад 269 да 730 тысяч рублёў.

Хартыя-97