Экс-форварда зборнай Расіі па футболе праглядаюць у мінскім “Дынама”
Былы форвард зборнай Расіі па футболе Руслан Піменаў, апошнім клубам якога было маскоўскае “Дынама”, прыбыў на прагляд да мінскіх аднаклубнікаў бела-блакітных. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт “Дынама” (Мінск). 28-гадовы футбаліст раней выступаў за маскоўскі “Лакаматыў”, уладзікаўказскую “Аланію” і французскаі “Метц”. Летась у міжсезонне Піменаў праходзіў прагляд у “Крылах Саветаў“, але яго паслугі самарцам не спатрэбіліся. Пакуль што гулец знаходзіцца ў статусе вольнага агента.
У складзе мінчукоў форвард ужо правёў адзін таварыскі матч — з клецкім ФК “Клечаск”. Сустрэча скончылася з лікам 2:1 на карысць дынамаўцаў, прычым адзін з галоў забіў менавіта Піменаў.
У складзе мінчукоў форвард ужо правёў адзін таварыскі матч — з клецкім ФК “Клечаск”. Сустрэча скончылася з лікам 2:1 на карысць дынамаўцаў, прычым адзін з галоў забіў менавіта Піменаў.