Экс-кандыдатам у прэзідэнты і іх прыхільнікам выстаўлены абвінавачанні

Учора яе падабароннаму выстаўленае абвінавачванне ў арганізацыі дзеянняў, якія прывялі да масавых беспарадкаў 19 снежня.

Такія самыя абвінавачванні выстаўленыя яшчэ шасці экс-кандыдатам у прэзідэнты: Аляксею Міхалевічу, Уладзіміру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму і Андрэю Саннікаву, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, а таксама Рыгору Кастусёву і Дзмітрыю Усу, з якіх узята падпіска аб нявыездзе.

Факт прад`яўлення абвінавачання пацвердзілі адвакаты Паўла Севярынца, давераныя асобы экс-кандыдата Віталя Рымашэўскага, і Ірыны Халіп, карэспандэнта расійскай "Новой газеты", жонкі Андрэя Саннікава, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх таксама прад`яўлены намесніку старшыні арганізацыі "Малады фронт" Анастасіі Палажанцы і прэс-сакратару Андрэя Саннікава Аляксандру Атрошчанкаву.

Для сядзельцаў у СІЗА вызначаны тэрмін знаходжання пад вартай — 2 месяцы, цягам якіх будуць праводзіцца следчыя дзеянні.