Экс-кіраўніка "Белнафтахіма" могуць вызваліць днямі

Пра гэта піша газета "Белорусы и рынок" са спасылкай на ананімную крыніцу ў нафтавых колах. Паводле яе слоў, Жылін быў затрыманы па ўскосным абвінавачванні аднаго з кіраўнікоў нафтахімічнага прадпрыемства. Той пасля свайго нядаўняга прызначэння на адну з кіраўнічых пасад выявіў нібыта вялікія фінансавыя праблемы на прадпрыемстве.

Суразмоўца газеты адзначыў, што ў выніку вывучэння гэтага пытання не было прад'яўлена доказаў віны Жыліна.

Раней паведамлялася, што Жылін быў затрыманы 1 ліпеня па абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. 30 чэрвеня Жылін быў звольнены з пасады старшыні канцэрна "Белнафтахім" пастановай урада. З пяці чалавек, вызваленых ад займаных пасадаў, прычына звальнення не ўказаная толькі для Жыліна.

Фота — newsby.org