Экс-прафесарку БДУ Кожынаву арыштавалі на 13 сутак
Былую выкладчыцу філалагічнага факультэта БДУ Аллу Кожынаву арыштавалі на 13 сутак, паведамляе Беларускі ПЭН.
Па словах калег, яе абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі.
Кожынава — былая прафесарка кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філфака БДУ, даследчыца ў галіне паланістыкі.
У 2020 годзе яна ўдзельнічала ў відэазвароце супраць гвалту сілавікоў. У снежні 2021-га яе звольнілі з працы.