Экс-пракурору Міхаілу Снегіру пагражае 8 гадоў турмы

На працэсе супраць экс-пракурора Міншчыны Міхаіла Снегіра дзяржаўны абвінаваўца папрасіў для яго 8 гадоў пазбаўлення волі. Таксама абвінаваўца патрабуе канфіскаваць катэдж Снегіра і пяціпакаёвую кватэру па вуліцы Грыбаедава ў Мінску. Таксама дзяржабвінаваўца просіць пазбавіць Снегіра спецыяльнага звання дзяржаўнага дарадцы юстыцыі трэцяга класа і забараніць яму займаць кіруючыя пасады на працягу 5 гадоў, адзначае "Народная Воля".