Экс-пракурору Снегіру плануюць выставіць новае абвінавачанне
Экс-пракурору Мінскай вобласці Міхаілу Снегіру дзяржабвінаваўца мае намер выставіць новае абвінавачанне. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў адвакат Снегіра Анатоль Шапялевіч. Па словах абаронцы, у судовым працэсе абвешчаны перапынак, бо пракурор рыхтуе новае абвінавачанне. Плануецца, што яно будзе выстаўлена 9 сакавіка.
Як заявіў Шапялевіч, таксама рыхтуецца новы варыянт абвінавачвання былому гендырэктару ААТ "Забудова" Міхаілу Кудзелку, які праходзіць па справе Снегіра.
Нагадаем, што 10 жніўня 2009 года Вярхоўны суд Беларусі ў закрытым рэжыме пачаў разглядаць крымінальную справу на Снегіра і Кудзелку. Раней паведамлялася, што следства выставіла Снегіру абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу - злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424), хабар (арт. 430) і захоўванне боепрыпасаў (арт. 295).
Былога кіраўніка ААТ "Забудова" Кудзелку выстаўленыя абвінавачанні ў злачынствах, прадугледжаных ч.2 арт.431 (дача хабару) і ч.2 арт.424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэксу Беларусі.