Экс-прэм'ер Грузіі абвясціў галадоўку ў турме

Пра яго галадоўку паведаміў адвакат Георгій Чывіяшвілі, перадае ВВС. Паколькі Мерабішвілі з'яўляецца генеральным сакратаром адной з партый, яму патрэбна інфармацыя. І адно з яго патрабаванняў — у тым, каб у яго была магчымасць, прадугледжаная заканадаўствам — тэлевізар.



Па словах адваката экс-прэм'ера, другое патрабаванне датычыць даверанасці, паводле якой яго сям'я атрымае магчымасць распараджацца яго банкаўскімі рахункамі. Вязень два тыдні не атрымоўвае адказ на свае звароты з гэтай нагоды.



Мерабішвілі быў міністрам унутраных спраў Грузіі з 2004 года да прызначэння на пасаду прэм'ер-міністра ўлетку мінулага года. Ён лічыўся адным з самых уплывовых міністраў урада, які прыйшоў да ўлады пасля "рэвалюцыі ружаў".



Сёлета ў траўні Мерабішвілі абвінавацілі ў растраце дзяржаўных сродкаў і подкупе выбарцаў, а таксама ў парушэнні недатыкальнасці ўласнасці. Пазней дадалі абвінавачанне ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў у сувязі з разгонам мітынгу ў цэнтры Тбілісі 26 траўня 2011 года.



Фота — AFP