Экс-прэм’ер Літвы: дэмакратыя ў Беларусі адбылася

Экс-прэм'ер Літвы Казіміра Прунскене засталася задаволеная выбарамі ў Беларусі. У нашай краіне Прунскене была ў якасці назіральніцы. Інфармацыйнае агенцтва РОСБАЛТ перадае словы літоўскага палітыка: "Гэта добра, што былі пратэсты. Гэта кажа пра тое, што дэмакратыя ў Беларусі адбылася. Заўсёды ёсць радыкальныя асобы, якія свой пройгрыш выказваюць такой агрэсіўнай формай".