Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты пачынае "падседжваць" міністра адукацыі?
Сяргей Рыжоў пасля заканчэння выбарчай кампаніі зоймецца стварэннем партыі "Белая Русь". У каментары Еўрарадыё ён паведаміў, што пра гэта вядуцца перамовы з некаторымі палітыкамі. Але імёны іх назваць адмовіўся.
Рыжоў: "Пасля заканчэння прэзідэнцкай выбарнай кампаніі гэтае пытанне будзе разглядацца. Прапановы ўжо ад некаторых паступілі".
Дарэчы, грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" у краіне ўжо існуе і актыўна падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку. Узначальвае яго міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Сяргей Рыжоў кажа, што не баіцца блытаніны з праўладнай арганізацыяй. Калі партыю не зарэгіструюць з-за падабенства назваў, заяўляе Рыжоў, яны гатовыя да іншых дзеянняў.
Нагадаем, што 21 кастрычніка Сяргей Рыжоў заявіў, што выходзіць з прэзідэнцкай перадвыбарнай кампаніі. Ён адмовіўся падтрымліваць каго-небудзь з іншых прэтэндэнтаў.