Экс-прэзідэнт Тайваня разам з жонкай атрымаў 19 год турмы
Вярхоўны суд Тайваня асудзіў былога прэзідэнта краіны Чэнь Шуйбяня і яго жонку У Шучжэнь да 19 год турмы за хабарніцтва, паведамляюць інфармагенцтвы. Гаворка ідзе пра выпадкі карупцыі, звязаныя з забудовай зямельных участкаў і прызначэннем некаторых дзяржаўных чыноўнікаў. Сярод іншых вінавачанняў — адмыванне грошай і неправамернае выкарыстанне бюджэтных сродкаў. Паводле дадзеных следства, усяго за 8 год свайго знаходжання пры ўладзе Чэнь Шуйбянь растраціў 20 мільёнаў долараў дзяржаўных грошай.
Эксперты лічаць, што вынесенае судом рашэнне можа паўплываць на вынік выбараў у мясцовы парламент, якія пройдуць 27 лістапада. Гэта можна патлумачыць тым, што Чэнь Шуйбяць у вачох вялікай колькасці выбаршчыкаў з’яўляецца носьбітам ідэяў апазіцыйных партыяў, якія выступаюць за поўную незалежнасць Тайваня ад Кітая.