Экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі завочна арыштавалі
Былога прэзідэнта краіны абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў.
Тбіліскі гарадскі суд задаволіў патрабаванне галоўнай пракуратуры Грузіі і завочна папярэдняе заключэнне ў якасці меры стрымання Міхаілу Саакашвілі. Таксама завочна пад варту заключаны экс-міністр юстыцыі Зураб Адэішвілі і экс-міністр абароны Давід Кезерашвілі, інфармуе ВВС.
Саакашвілі ў разам з некалькімі былымі міністрамі абвінавачваецца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў паводле артыкула 333 крымінальнага кодэксу Грузіі. Абвінавачаным пагражае ад 5 да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Адвакаты ўжо заявілі аб намеры падаць скаргу ў апеляцыйны суд на рашэнне суда ад завочным арышце іх падабаронных.
Саакашвілі пакінуў Грузію амаль адразу пасля заканчэння свайго другога прэзідэнцкага тэрміну. Ён назваў выстаўленае пракуратурай абвінавачанне “чыста палітычным”. Экс-прэзідэнт абвінаваціў цяперашнія ўлады Грузіі ў ператварэнні судовай сістэмы “ў зброю палітычнага пераследу” і сказаў, што не мае намеру ўдзельнічаць у “фарсе”.
Пракуратура расследуе факты разгону мітынгоўцаў 7 лістапада 2007 года, уварванне ў тэлекампанію “Імедзі” і незаконнага адабранай уласнасці цяпер нябожчыка бізнесмена Бадры Патаркацышвілі.
Пасля змены ўлады ў Грузіі і перамогі на парламенцкіх выбарах 2012 года “Грузінскай мары” быў затрыманы шэраг былых высокапастаўленых чыноўнікаў.
Ва ўрадзе адмаўляюць наяўнасць палітычных матываў у крымінальным пераследзе былых чыноўнікаў.