Экс-прэзідэнта Пакістана прысудзілі да смяротнай кары

Экс-прэзідэнта Пакістана прысудзілі да смяротнай кары

Спецыяльны суд Пакістана прысудзіў экс-прэзідэнта краіны Первеза Мушарафа да смяротнага пакарання. Яго прызналі вінаватым у дзяржаўнай здрадзе, піша РБК.

Мушараф стаў кіраваць Пакістанам у выніку дзяржаўнага перавароту ў 1999 годзе. Прэзідэнтам краіны ён быў з чэрвеня 2001-га па жнівень 2008 года.

У 2007 годзе, калі суд рыхтаваўся разгледзець легітымнасць яго пераабрання на пасаду кіраўніка дзяржавы, Мушараф увёў у краіне надзвычайнае становішча, прыпыніў дзеянне Канстытуцыі і арыштаваў суддзяў Вярхоўнага суда. Свае дзеянні ён патлумачыў пагрозай з боку экстрэмістаў. Пазней гэтае рашэнне Мушарафа стала падставай для справы пра дзяржаўную здраду.

У жніўні 2008-га Мушараф склаў паўнамоцтвы прэзідэнта. Гэта адбывалася на фоне пагрозы імпічменту. У падтрымцы яму адмовілі не толькі краіны Захаду, але і пакістанскае войска.

У 2009 годзе на яго пачалі справу з-за незаконны арышт суддзяў. У 2011-м суд выдаў ордэр на яго арышт па справе аб забойстве прэм'ер-міністра Беназір Бхута (яна загінула пры тэракце ў снежні 2007 года).

Пасля сыходу з пасады прэзідэнта Мушараф жыў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Вялікабрытаніі. У 2013 годзе ён вярнуўся ў Пакістан, каб прыняць удзел у парламенцкіх выбарах, аднак не быў да іх дапушчаны. У тым жа годзе яго ўзялі пад хатні арышт, хаця пазней дазволілі выязджаць за мяжу для лячэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.