Экс-салістка "Блестящих" здымецца ў галівудскім баявіку

У расійскіх СМІ з'явілася інфармацыя пра тое, што былую салістку гурта "Блестящие" Ганну Семяновіч запрасілі здымацца ў галівудскім баявіку разам з акцёрам Бэнам Афлекам. Паводле інфармацыі газеты "Жизнь", Семяновіч зацікавілася кінастудыя Columbia pictures.

Выданне дадае, што Ганна ўжо прайшла кінаспробы на галоўную ролю ў фільме, рэжысёрам якога стане Марцін Кэмпбэл, які зняў фільм пра Джэймса Бонда "Казіно Раяль".

У аснове сюжэту новага баявіка змова расійскай і амерыканскай выведкі, сведкамі якой становіцца дачка рускага мільянера, ролю якой і выканае Семяновіч.

Нагадаем, што ў якасці актрысы Семяновіч ужо выступіла ў фільме "Іронія лёсу: працяг" і серыяле "Уся такая раптоўная". А нядаўна актрыса выканала галоўную ролю ў фільме "Гітлер капут!".

Фота: news.students.ru