Экс-вакаліст Soundgarden выдае сольны дыск
Былы вакаліст гуртоў Soundgarden і Audioslave Крыс Корнэл рыхтуе да выхаду трэцюю па ліку сольную кружэлку.
Паводле паведамлення на сайце Digital Spy, Корнэл сказаў, што яго новая праца будзе моцна падобная на творчасць гуртоў Pink Flоyd і Queen.
Прадзюсаваць дыск пад назвай "Scream" будзе Тымбалэнд, без удзелу якога не абыйшоўся, напэўна, ні водны паспяховы поп-праект за апошнія гады.
Нагадаем, што Тымбалэнд працаваў над кружэлкамі Джасціна Цімбэрлэйка, Мадоны і шэрагу іншых вядомых выканаўцаў.
Корнэл сцвярджае, што Тымбалэнд надаў яго запісу налёт псіхадэлікі.
Апошні раз Корнэл нагадаў пра сябе ў 2006 годзе, калі запісаў загалоўную кампазіцыю "You Know My Name" для фільма пра агента 007 Джэймса Бонда "Казіно Раяль".
Фота: www.zimbio.com