Экскаватарам пачалі раскопкі ў старым квартале Гродна
У Гродна на вуліцы Вялікай Траецкай пачаліся раскопкі, паведамляе Радыё Свабода.
Археолагі трапілі на пляцоўку толькі пасля будаўнікоў, якія экскаватарам выкапалі катлаван. Гэта зусім не першы выпадак, калі будаўнікі не спяшаюцца запрасіць археолагаў, хаця ўлады любяць называць Гродна "горадам-помнікам" і "горадам-музеем".
Працоўныя перабілі культурны пласт. У катлаване сустрэлі перамяшаныя матэрыялы ХVІ—ХVІІ стагоддзяў: кафля з вершнікам, рэшткі ганчарнага посуду. Вельмі шырока прадстаўленая матэрыяльная культура ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў: архітэктурныя элементы, пабытовыя рэчы, бутэлькі, манеты, пярсцёнак, кафля з Станіславоўскіх майстэрняў.
Месца раскопак знаходзіцца у адным з самых старых кварталаў горада. Раней існавала надзея на знаходкі ХІ стагоддзя, распавёў доктар гістарычных навук Сяргей Піваварчык.