Экскурсійны паравоз з'явіцца ў сафары-парку "Прыпяцкі"

Парк дзікіх жывёл Нацыянальнага парку "Прыпяцкі" хутка запусціць экскурсійны паравоз для турыстаў. З адкрытых вагонаў наведвальнікі змогуць разгледзець і зняць на фота мясцовых "жыхароў".

Сафары-парк створаны на плошчы 5 тысяч гектараў. У ім павышаная шчыльнасць дзікіх жывёл. У парку налічваецца каля 3 тысяч дзікоў, 20 зуброў, каля 400 аленяў, 30 ланяў, 60 казуль і 40 ласёў, паведамляе БелаПАН.