Экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 8 мільярдаў долараў
На 8,2 млрд долараў скараціўся за паўгода экспарт беларускіх тавараў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Таксама за першую палову 2009 года на 33,4% альбо на 6,5 млрд долараў скараціўся імпарт тавараў.
Як адзначае БелаПАН, істотнае скарачэнне вартасных аб'ёмаў знешнегандлёвых аперацый абумоўлена як зніжэннем сярэдніх коштаў на тавары, якія экспартуюцца і імпартуюцца, так і скарачэннем фізічных аб'ёмаў паставак.