Эксперт: Дэвальвацыя беларускага рубля не дала чаканага эфекту

Дэвальвацыя рубля не прынесла чаканага эфекту, заявіў старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Фелікс Чарняўскі на пасяджэнні Рэспубліканскага савета дырэктараў Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі. Паводле яго слоў, меркавалася, што пасля 20-адсоткавай дэвальвацыі патаннее прадукцыя на знешніх рынках "і мы зможам адразу яе прадаць, але гэтага не адбылося". Эксперт адзначыў скарачэнне ў студзені аб`ёмаў экспарту, пры гэтым "імпарт скараціўся ў меншай ступені".

"Нам неабходна актыўна працаваць па прасоўванні тавараў на знешнія рынкі, ствараць гандлёвыя дамы, сеткі дылераў", - сказаў старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў. Паводле яго меркавання, "стройнай сістэмы знешняга маркетынгу" ў Беларусі пакуль няма.

БелаПАН