Эксперт: толькі 2% мінскіх дарог зручныя для веласіпедыстаў

16 верасня ў Менску адбыўся круглы стол аб развіцці веласіпеднай інфраструктуры ў сталіцы, паведамляе сайт БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ. Як заявіў старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвейераў на транспарце Юры Важнік, неабходна ўлічваць інтарэсы аўтамабілістаў і пешаходаў. Аднак старшыня праўлення падкрэсліў, што развіццё веласіпеднага руху ў Мінску дазволіць разгрузіць аўтамабільны трафік.

Важнік зазначыў, што ў Мальмё (Швецыя) 30% удзельнікаў дарожнага руху — веласіпедысты, у Мінску ж доля перасоўвання на роварах цяпер блізкая да нуля, бо толькі прыкладна 2%  вулічных дарог зручныя для веласіпедыстаў.

Эксперт паведаміў, што да канца года па замове ДАІ праўленне павінна распрацаваць канцэпцыю прыстасавання мінскіх дарог пад зручнае выкарыстанне веласіпедаў. Рабіць гэта збіраюцца паляпшаючы існуючую "веласіпедную магістраль" і ствараючы лакальныя адгалінаванні.