Эксперт: У бліжэйшыя дні долар можа вырасці да 3 тысяч рублёў

У бліжэйшыя 10 дзён долар можа вырасці да 3 тысяч рублёў. Такое меркаванне ў размове з “Комсомольской правдой в Беларуси” выказаў эканаміст Леанід Заіка.

“Людзі ўклалі ў банкі да 3 мільярдаў долараў у рублях і зараз яны страцяць дзесьці 800 мільёнаў долараў. Я упэўнены, дэвальвацыю рубля ўжо не спыніць, і ў бліжэйшыя 10 дзён долар вырасце да 3 тысяч рублёў. Зараз мы пачнём пераходзіць да еўра і долара як да нармальных грошай”.