Эксперты АБСЕ амаль завяршылі знаёмства са справай Алега Бябеніна
Эксперты АБСЕ з Нарвегіі і Швецыі, якія прыбылі для вывучэння справы пра смерць журналіста "Хартыі'97" Алега Бябеніна, практычна завяршылі сваю працу. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.
Судоваму медыку і крыміналісту, якіх вызначыў цэнтральны офіс АБСЕ ў Вене, хапіла перакладзеных для іх на англійскую мову матэрыялаў. Нагадаем, што само расследаванне праводзяць беларускія праваахоўныя органы.
Замежныя спецыялісты пабывалі на месцы здарэння ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна, на лецішчы Алега Бябеніна. Паводле наяўнай інфармацыі, 28 кастрычніка эксперты збіраюцца сустрэцца з лідарам кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэем Саннікавым, у камандзе якога Бябенін быў адной з ключавых постацяў.
Эксгумацыі цела загінулага хутчэй за ўсё не будзе, паведамілі ў Генпракуратуры. Чакаецца, што еўрапейскія эксперты пакінуць Менск 29 кастрычніка.