Эксперты: Ідэя накрыць тканінай блокі "Фукусімы" не вырашыць усіх праблем

 Ідэя накрыць тканінаю пашкоджаныя энергаблокі АЭС "Фукусіма-1" правільная і дазволіць прадухіліць распаўсюд радыёактыўнага пылу, але японскія атамшчыкі, першым чынам, павінны засяродзіць свае высілкі на адпампоўцы радыёактыўнай вады з памяшканняў энергаблокаў і пошуку цеч у контурах астуджэння, лічыць эксперт у атамнай энергетыцы, галоўны рэдактар Atominfo Аляксандр Увараў.

Як паведамляла раней японскае выданне "Асахі" са спасылкай на неназваную крыніцу ва ўрадзе краіны, японскія ўлады разглядаюць магчымасць накрыць купаламі з тканіны аварыйныя энергаблокі на АЭС "Фукусіма-1", каб прадухіліць распаўсюд радыяцыі. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі ўлады Японіі пакуль не даюць, аднак генеральны сакратар урада краіны Юкіо Эдано сказаў, што ўрад і спецыялісты абмяркоўваюць "кожную магчымасць, уключаючы тое, што згадваецца ў прэсе".

"Абсалютна рэальная праблема, якую цяпер можна назваць адной з самых галоўных, - радыёактыўная вада, якая заліла энергаблокі. І яе вырашаць трэба было ўжо ўчора",- сказаў эксперт РИА Новости.

"Калі вада з часцінкамі паліва патрапіць у акіян - гэта стане для рэгіёна вялікай праблемай. Калі яна сыдзе ў зямлю і патрапіць у ваданосныя пласты - гэта будзе вельмі вялікай праблемай для Японіі. Адзінае выйсце - пачаць неадкладнае выпарванне ці адпампоўванне з энергаблокаў. Для адпампоўвання і транспартавання патрэбныя танкеры", - дадаў Увараў.