Эксперты МВФ сумняюцца ў хуткім аднаўленні беларускай эканомікі

Міжнародны валютны фонд (МВФ) ставіць пад сумнеў перспектывы хуткага аднаўлення ў Беларусі ранейшай дынамікі эканамічнага росту. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 28 жніўня заключнай справаздачы місіі МВФ, якая наведвала Беларусь пры канцы жніўня. Эксперты чакаюць, што эканоміка Беларусі будзе расці больш павальнымі тэмпамі, чым у нядаўні час, найперш праз слабое аднаўленне росту сусветнай эканомікі, паведамляе агенцтва БелаПАН. Сёлета чакаецца паніжэнне валавага ўнутранага прадукта (ВУП), звязанае з уздзеяннем глыбокай рэцэсіі ў Расіі і Еўрапейскім саюзе.

Сярод стрымліваючых фактараў беларускай эканомікі эксперты МВФ называюць скарачэнне знешняга попыту на беларускую прадукцыю, адсутнасць гарантыяў свабоднага доступа на расійскі рынак, скарачэнне ільготаў на расійскую нафту і газ і ў выніку меркаванне падвышэнне выдаткаў на вытворчасць.