Эксперты: Сельская гаспадарка Беларусі не выжыве без дзяржпадтрымкі
Сельская гаспадарка Беларусі не мае прыкметаў росту канкурэтназдольнасці і не зможа выжыць без пастаяннай і значнай дзяржпадтрымкі. Такую выснову зрабілі эксперты Сусветнага банку, паведамляе Газета.ru. Яны прагназуюць для сельскай гаспадаркі нашай краіны "вялікія праблемы". Па выніках 2009 года рэнтабельнасць сельгасвытворчасці знізілася да 14,2% супраць 18,7% у 2008 годзе, і гэта ў той час, калі ставілася задача давесці яе ўзровень да 22-25%.
Істотна знізіўся і чысты прыбытак галіны. Ён склаў 1,4 трыльёны рублёў ці 86% да ўзроўня 2008 года. Цяперашні год гэтую тэндэнцыю не выправіць, бо аказаўся не самым ураджайным, мяркуюць эксперты.
Істотна знізіўся і чысты прыбытак галіны. Ён склаў 1,4 трыльёны рублёў ці 86% да ўзроўня 2008 года. Цяперашні год гэтую тэндэнцыю не выправіць, бо аказаўся не самым ураджайным, мяркуюць эксперты.