Эксперты скептычна ацэньваюць планы Мінсельгасхарча выйсці на рынак ЕС
Кіраўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання распачынае рэформы, закліканыя не толькі павялічыць якасць працы аграпрамысловага комплексу, але і змяніць яго структуру. Аб планах Мінсельгасхарча расказаў кіраўнік гэтага ведамства Сямён Шапіра. Адзначыўшы, што прыярытэтам у плане экспарту пакуль застаюцца Расія і Украіна, Шапіра паведаміў: у найбліжэйшыя паўгода плануецца актыўна нарошчваць пастаўкі мясамалочнай прадукцыі ў краіны ЕС.
Многія эксперты, аднак, лічаць залішне аптымістычнымі планы Мінсельгасхарча па заваяванні еўрапейскага рынку. Казімір Казлоўскі, былы саветнік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, мяркуе, што "на еўрапейскі рынак Беларусь найбліжэйшым часам не выйдзе".
"Не таму, што наша прадукцыя дрэнная, а таму што ў Еўропе нас сёння не чакаюць, — растлумачыў эксперт у інтэрв'ю БелаПАН. — Пускаць кагосьці на свой рынак Еўрасаюзу немэтазгодна".
Акрамя таго, дадаў Казлоўскі, "выхад на еўрапейскі рынак звязаны са складанымі працэдурамі".