Эксперыменты па-за межамі клубнай культуры. Фотарэпартаж
Лагічным працягам эмбіент-вечарыны "Лаўндж энд эмбіент івэнт" стала
мерапрыемства “Эксперыментал дыпэнданс”. Гэта ўжо другая вечарына
нетанцавальнага кшталту: акцэнт быў зроблены на эксперыментальную
музыку. Гэтым разам у "Гудвіне" гралі ды-джэі Kendoo і Zentropie, а
таксама музыкі Pavel Ambiont ды Organizm. Усе яны знаходзяцца па-за
межамі клубнай культуры. Ёсць у Мінску музыка, якую нідзе не пачуеш і музыкі, якіх недзе не ўбачыш. Менавіта такую нетанцавальную андэграўндную музыку шукае Дзяніс для сваіх мерапрыемстваў. І ўжо другі раз у "Гудвіне" сабраліся як аматары амбіенту, чылаўту і эксперыменталу, так і людзі, што проста шукаюць альтэрнатыву...

Пра канцэпцыю вечарыны Еўрарадыё распавёў dj Kendoo, які дапамагае ў арганізацыі субкультурных мерапрыемстваў.
Dj Kendoo: “Гэтая вечарына адрозніваецца ад папярэдняй тым, што сёння мы граем эксперыментальную музыку. Яна больш жорсткая ў параўнанні з лаўнджам, які быў у мінулы раз, яна амаль цалкам электронная.
Акрамя ды-джэяў, сёння граюць музыкі, якія самі пішуць музыку. Ды-джэй зводзіць і грае некім запісаную музыку, музыка — тую музыку, якую сам напісаў. Ён можа граць як лайв, так і ды-джэй мікс. Ды-джэй мікс — гэта калі музыка грае сваю музыку, але зводзіць яе як ды-джэй. Калі ён грае лайв, ён грае адразу з апаратуры, з камп'ютара без кампакт-дыскаў у рэжыме рэальнага часу”.

Імя аднаго з музыкаў — Organizm — увогуле мала хто чуў. Між тым падчас мерапрыемства ўсе звярнулі ўвагу на ягоную музыку. Паразмаўляўшы з музыкам, Еўрарадыё ацаніла, што такое сапраўдны андэграўнд. Organizm пачаў сур’ёзна цікавіцца музыкай яшчэ ў 1978 годзе. Сам ён працуе будаўніком, музыка — ягонае хобі. Музыка Organizmа зусім не масавая, таму на працягу апошніх гадоў ён нідзе не граў.
Organizm: “Часта, калі я прыходжу са сваёй музыкай да нейкіх арганізатараў, мне кажуць, што я граю чылаўт і для клуба гэта не пасуе. Таму я апошнія гады амаль нідзе не выступаў. Прыемна, што мяне запрасілі на гэтае мерапрыемства, тым больш, што тут, у "Гудвіне" вельмі ўтульная атмасфера і сабраліся прыемныя людзі. Мне ўсё вельмі падабаецца”.
Pavel Ambiont: “Сапраўды цікава, бо ёсць яшчэ шмат беларускіх электронных музыкаў, якіх нідзе не чутна і не бачна, і менавіта яны б маглі выступаць на такіх вечарынах. У іх не танцавальная электроніка. Звычайна я граю больш хуткую, тэхна-арыентаваную музыку. Сёння я здолею пайграць больш спакойныя трэкі без тэхна і электрарытмаў. Гэта будзе хутчэй даб, трохі этнікі і эмбіент”.

Другі музыка Pavel Ambiont ужо пяць гадоў піша сваю музыку, прычым надае ёй цікавае афарбаванне. Напрыклад, у апошніх сваіх сэтах ён выкарыстоўвае этнічныя матывы, а таксама сны...
Pavel Ambiont: “Сёння я пастаўлю некаторыя кавалкі. Зараз яны ўжо спалучаныя з музыкай, гэта значыць, там ёсць падкладкі музычныя, рытмы, які нешта трохі ілюструюць. Я насамрэч не ведаю, як гэта пойдзе, як гэта будзе ўспрымацца.Часам сама музыка голасу настолькі прыгожая, што проста выпадаеш у сонна-чароўны стан. Збольшага сны там казачныя. Вядома, што людзі, якія сёння гэта будуць слухаць, не ўсё зразумеюць”.
Усё часцей ў людзей з'яўляецца магчымасць слухаць непадобную ні на што музыку. Магчыма такія мерапрыемствы стануць традыцыяй.
Dj Kendoo: “Дзяніс збіраецца арганізоўваць гэтыя вечарыны далей. Магчыма гэта будзе нешта кшталту вечарынаў, што праводзіліся пару гадоў таму ў Мінску, — вечарыны "Глабальная камунікацыя". Там выступалі як ды-джэі, так і музыкі. Ключ вечарыны быў прыкладна ў гэтым жа кірунку. Магчыма, мы ўзновім зацікаўленасць у такіх мерапрыемствах. Тут граецца музыка, што не сустракаецца ў мінскіх клубах, і ў яе вельмі мала аматараў, таму было б цікава развіваць гэтую культуру ў Беларусі”.