Электрык падазраецца у крадзяжы 271 твора Пікасо
У Францыі затрыманы 71-гадовы электрык. Яго падазраюць у крадзяжы 271 твора Пабла Пікасо, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Заяву ва ўпраўленне па барацьбе з раскраданнем культурных каштоўнасцяў падаў сын мастака Клод Пікасо. Электрык выйшаў з ім на сувязь, разлічваючы, што спадчыннік майстра пацвердзіць сапраўднасць змешчаных у яго работ.
Эксперты ацэньваюць гэтую калекцыю прыкладна ў 60 мільёнаў еўра. Да таго ж, усе творы дагэтуль невядомыя шырокай публіцы. Па словах электрыка, усе карціны і малюнкі ён атрымаў у дар ад Пікасо ў пачатку 70-х, калі ўсталёўваў сігналізацыю ў яго доме.