Эліс Купер шукае фрыкаў

Эліс Купер аб’явіў конкурс, пераможцы якога возьмуць удзел у 2-х канцэртах музыкі. На афіцыйным сайце Купера паведамляецца, што заяўкі-відэаролікі прымаюцца да 7 жніўня. Апынулася, што Куперу не патрэбныя музыканты. Ён шукае “выканаўцаў забаўляльных нумароў і фрыкаў”. Аўтары самых цікавых нумароў будуць запрошаныя на фінальны тур конкурса, які адбудзецца ў Лондане 9 жніўня. Журы на чале з Элісам абярэ выканаўцаў “самых дзікіх нумароў”. 

Пераможцы шоў атрымаюць магчымасць узяць удзел у 2-х канцэртах Купера, прымеркаваных да свята Хэлоўін, якія адбудуцца 31 кастрычніка і 1 лістапада 2010 года на пляцоўцы  The Roundhouse у Лондане.

“У Лондане шмат фрыкаў, і я хачу, каб людзі пра гэта ведалі. На жаль, у Вялікабрытаніі Хэлоўін не такі папулярны, як у ЗША. А мне б хацелася, каб свята стала такім жа маштабным, як Каляды”, — кажа Купер.

Нагадаем, за час сваёй кар’еры музыка выдаў 25 альбомаў. Ходзяць чуткі, што зараз Купер працуе над чарговым дыскам, які атрымае назву "The Night Shift".

Паводле www.lenta.ru

Фота:  muz.oboz.ua