Елізар'еў даведаўся аб прапановах Мінкульту з прэсы
Рэжысёр Валянцін Елізар'еў не атрымліваў прапановаў аб супрацоўніцтве ад Міністэрства культуры. Пра гэта ён сам паведаміў агенцтву БелаПАН. Нагадаем, міністр Павел Латушка заявіў, што Мінкультуры гатовае запрасіць Елізар'ева ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета для пастановак спектакляў.
Па словах рэжысёра, пра выказванні міністра ён даведаўся з прэсы. Але ён гатовы абмеркаваць тэму, калі да яго звернуцца.
Раней паведамлялася, што пасаду галоўнага рэжысёра тэатра оперы і балета прапанавалі расійскаму рэжысёру Міхаілу Панджавідзэ. Ён прыняў гэтую прапанову. Аднак на сённяшні дзень загада пра яго прызначэнне яшчэ не было.