Элтан Джон падарыў дактарам матацыклы
Элтан Джон зрабіў нечаканае, але вельмі карыснае ахвяраванне. Музыка перадаў 120 матацыклаў у дапамогу медыкам Лесота, дзякуючы чаму
зараз лекары гэтай беднай паўднёваафрыканскай краіны змогуць аказваць
дапамогу хворым з аддалёных сельскіх раёнаў, да якіх раней яны не маглі
дабрацца.
Элтан Джон, які разам са сваім партнёрам Дэвідам Фэрнішам зараз падарожнічае па Паўднёвай Афрыцы, сам наведаў урачыстую цырымонію перадачы матацыклаў, якая адбылася 20 студзеня непадалёк ад сталіцы Лесота Масэру.
Свой падарунак спявак перадаў у межах праграмы «Riders for Health», ініцыяванай яго дабрачынным фондам па барацьбе са СНІДам.
Дадам, што гэтая праграма разлічаная на пяць гадоў. Галоўным партнёрам у яе правядзенні з'яўляецца ўрад Лесота, які навучыць медыцынскіх супрацоўнікаў кіраваць матацыкламі і возьме на сябе выдаткі па абслугоўванні транспарту.
Лесота з'яўляецца адной з самых бедных краін Афрыкі з вельмі высокім паказчыкам па колькасці хворых на СНІД. Больш за 23% насельніцтва краіны ва ўзросце ад 15 да 49 гадоў маюць ВІЧ-пазітыўны статус.
Фота: news.boisestate.edu