Элтан Джон выставіць свой раяль на аўкцыён
У Лондане плануецца правесці аўкцыён памятных рэчаў, звязаных з гісторыяй поп-музыкі і кіно. Адным з самых буйных лотаў, як у грашовым, так і ў фізічным плане,
стане кляновы раяль Steinway Элтана Джона. Кошт гэтага інструмента, які
выкарыстоўваўся падчас напісання папулярнай песні «Don't Go Breaking My
Heart», ацэньваецца ў 35-45 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
Таксама на гандаль будзе выстаўлены яшчэ адзін раяль Элтана Джона - чорны Steinway 1971 года выпуску. Кошт гэтага лота складзе ад 25 да 35 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
Некалькі лотаў якія прадставяць на аўкцыёне будуць звязаныя з Джонам Ленанам. Гэта матацыкл, на якім ездзіў Ленан, а потым прадаў яго свайму калегу па The Beatles Рынга Стару. За гэты лот арганізатары плануюць выручыць 7-8 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
Адмысловую цікавасць у калекцыянераў выклікае калекцыя фотаздымкаў Ленана і Ёка Она, якая раней нідзе не публікавалася. Каля трохсот здымкаў калекцыі былі зробленыя ў 1969 годзе ў Парыжы, Амстэрдаме і Лондане паўднёваамерыканскім фатографам Луісам Джарыда.
Фота: www.myeltonsite.co.uk