Элтан Джон займеў уласнае марозіва

Амерыканскі вытворца марозіва Ben & Jerry's і дабрачынны фонд Элтана Джона па барацьбе са СНІДам абвясцілі пра стварэнне адмысловага гатунку марозіва пад назвай "Goodbye Yellow Brinkle Road", паведамляе газета The Guardian. Новае марозіва, зробленае з белага шакаладу і арахісавага алею, прысвечана Элтану Джону і абгульвае назву яго хіта 1973 года "Goodbye Yellow Brick Road".

Ласунак будзе прадавацца толькі ў Вермонце, штаб-кватэры Ben & Jerry's, на працягу ўсяго аднаго тыдня – з 18 па 25 ліпеня. Выпуск новага гатунку марозіва прымеркаваны да канцэрту Элтана Джона ў Вермонце 21 ліпеня. Характэрна, што Вермонт з'яўляецца апошнім амерыканскім штатам, дзе яшчэ не выступаў брытанскі спявак.

Усе прыбыткі ад продажу марозіва "Goodbye Yellow Brinkle Road" будуць пералічаныя фонду Элтана Джона па барацьбе са СНІДам.

Фота: www.megnews.com