Элвіс Кастэла адмяніў канцэрты ў Ізраілі
Элвіс Кастэла (Elvis Costello) адмяніў канцэрты ў Ізраілі з-за абвастрэння ізраільска-палестынскага канфлікту. У музыкі былі запланаваныя шоў у Кесарыі 30 чэрвеня і 1 ліпеня, аднак ён
абвясціў пра іх адмену і папрасіў прабачэння ў фэнаў, якія набылі
квіткі на гэтыя канцэрты.
«Бываюць такія сітуацыі, калі вашае імя на афішы канцэрту можа быць успрынятае як палітычны акт, - тлумачыць спявак. - Гэта значыла б больш, чым усё тое, што я б праспяваў. І магло б быць успрынятае так, што мне абыякавыя пакуты ні ў чым невінаватых людзей».
«Я перакананы, што сярод наведвальнікаў канцэртаў было б шмат тых, хто не ўхваляе дзеянні ўрада, накіраваныя на запалохванне і зневажэнне мірнага насельніцтва Палесціны, - працягвае Кастэла. – Часам, цішыня ў музыцы лепш, чым уцягванне ў канфлікты, што ў выніку стане яе канцом».
Таксама выканаўца прызнаўся, што наўрад ці атрымае новае запрашэнне выступіць у Ізраілі - і нямала шкадуе з-за гэтага. Аднак зараз ён не можа паступіць інакш.
Элвіс Кастэла - не першы музыка, які адмяніў выступы ў Ізраілі ў знак пратэсту супраць палітыкі, якую праводзіць адміністрацыя краіны. Раней свае шоў ужо адмянялі Карлас Сантана (Carlos Santana) і Джыл Скот-Хэран (Gil Scott-Heron).
Фота: ginavivinetto.wordpress.com