Элвіс Прэслі праспяваў разам са сваёй дачкой

Незвычайны падарунак атрымалі фанаты Элвіса Прэслі напярэдадні правядзення мемарыяльных мерапрыемстваў з нагоды 30-годдзя з дня смерці Караля рок-н-ролу.

Спецыяльна да гэтай даты новае жыццё атрымала вядомая песня "In The Ghetto", перазапісаная такім чынам, каб дадаць вакал дачкі Элвіса Лайзы Марыі.

Таксама быў перапрацаваны і відэаролік на кампазіцыю – так, каб склалася ўражанне, што малодшае і старэйшае пакаленні Прэслі спяваюць разам. Прэзнтацыя трэка і кліпа адбылася ў маёнтку Элвіса Грэйслэнд. Усе прыбыткі ад распаўсюду будуць накіраваныя ў фонд узнаўлення Новага Арлеана, пацярпелага ад ураганаў.